Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Параненага журналіста вывезьлі з Сырыі


Урадавыя войскі працягваюць абстрэл Хомсу
Урадавыя войскі працягваюць абстрэл Хомсу
Брытанскі журналіст Пол Конрай, што быў паранены ў сырыйскім горадзе Хомс, вывезены з Сырыі ў суседні Лібан. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі ўлады Вялікай Брытаніі. Паведамленьні пра тое, што разам з Конраем вывезьлі і другую параненую журналістку, францужанку Эдыт Буўе, пакуль што не пацьвердзіліся.

Рада ААН у пытаньнях правоў чалавека абмяркоўвае сёньня ў Жэнэве сытуацыю ў Сырыі. Кіраўніца праваабарончага ведамства ААН Наві Пілэй назвала сытуацыю ў Сырыі «жахлівай» і заклікала прэзыдэнта Башара Асада неадкладна аб’явіць з гуманітарных меркаваньняў аб спыненьні агню, даць доступ у краіну міжнародным назіральнікам і супрацоўнікам гуманітарных арганізацыяў. Сырыйская дэлегацыя на знак пратэсту пакінула паседжаньне Рады ААН.

Праект рэзалюцыі, які абмяркоўваецца на сустрэчы ў Жэнэве, зьмяшчае жорсткую крытыку сырыйскіх уладаў. На іх ускладаюць адказнасьць за гібель цывільных жыхароў і масавыя парушэньні правоў чалавека падчас процістаяньня ўладаў і апазыцыі, што доўжыцца ўжо амаль год і апошнім часам набывае ўсё больш крывавы характар.

Прэзыдэнт Тунісу Мансэф Маркузі заявіў сёньня ў газэтным інтэрвію, што яго краіна гатовая даць прытулак сырыйскаму прэзыдэнту Башару Асаду, калі гэта паспрыяе спыненьню прыліцьця крыві і нармалізацыі сытуацыі ў Сырыі.

Паведамляецца, што сёньня ўрадавыя сілы працягваюць наступ на цэнтры супраціву ў горадзе Хомс і іншых гарадох.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG