Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі палітоляг: Гэта фаза дыпляматычнай барацьбы «так за так»


Рашэньне беларускага МЗС камэнтуе нямецкі палітоляг Марцін Шон: "У нейкі момант адзін павінен зрабіць нечаканы крок, каб спыніць эскаляцыю".

Шон: Гэта сьведчыць аб тым, што беларускі бок успрымае гэтыя санкцыі сур’ёзна. Некаторыя экспэрты кажуць, што гэтыя санкцыі ня надта на Беларусь уплываюць. Але на дыпляматычным узроўні гэта расцэньваецца, як вельмі сур’ёзны крок. Мы ўступілі ў наступную фазу дыпляматычнай барацьбы, якія ангельцы называюць tic for tat (так за так): адзін бок робіць крок, другі на яго прапарцыйна адказвае. Беларусь і Эўропа былі ў такім стане доўгі час, да так званага дыялёгу. Гэта ня новае становішча. Тое, што Эўразьвяз зрабіў — гэта адзінае рэальнае, што Эўразьвяз можа зрабіць адносна Беларусі. У сваю чаргу тое, што зрабіў Менск — гэта адзінае, што ён можа зрабіць у адказ.

Дракахруст: У 2008 годзе Беларусь адклікала пасла з ЗША і прымусіла, каб пасол ЗША ў Беларусі таксама накіравалася ў Вашынгтон для кансультацый. Тагачасны канфлікт прывёў да істотнага скарачэньня дыпляматычнага пэрсаналу пасольстваў Беларусі ў ЗША і ЗША ў Беларусі. Ці можа цяперашні канфлікт прывесьці да аналягічных наступстваў адносна некаторых ці ўсіх пасольстваў краін Эўразьвязу ў Беларусі?

Шон: Гэта цалкам магчыма. Але я ўсё ж спадзяюся на здаровы розум.

Дракахруст: Дзе?

Шон: У Эўразьвязе. У нейкі момант адзін павінен зрабіць нечаканы крок, каб спыніць эскаляцыю. Я спадзяюся на больш стратэгічны погляд з боку Эўразьвязу. Але ўжо прыняцьцё гэтых санкцый ня сьведчыць пра глыбокае стратэгічнае разуменьне сытуацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG