Міністры замежных справаў краін Эўразьвязу ухвалілі сёньня ў Брусэлі наданьне Сэрбіі афіцыйнага статусу краіны-кандыдата на ўваходжаньне ў Эўрапейскі Зьвяз.
Цяпер рашэньне мае пацьвердзіць пры канцы тыдня саміт Эўразьвязу — гэта адчыніць шлях да пачатку перамоваў аб далучэньні Сэрбіі да Эўразьвязу. На завяршэньне працэсу далучэньня можа спатрэбіцца некалькі гадоў.
Доўгі час перашкодаю на шляху Сэрбіі да далейшай інтэграцыі з Эўразьвязам былі неўрэгуляваныя дачыненьні паміж Бялградам і Прыштынай. Сэрбія па-ранейшаму не прызнае незалежнасьці Косава, аднак на мінулым тыдні падчас перамоваў паміж сэрбскімі і косаўскімі прадстаўнікамі, арганізаваных пры пасярэдніцтве Эўразьвязу, быў дасягнуты шэраг важных кампрамісаў.