Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фёдараў: «Беларускі бок трымае марку»


Андрэй Фёдараў

Андрэй Фёдараў

У адказ на пашырэньне санкцыяў Эўразьвязу ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў МЗС адклікае для кансультацый беларускага пасла з Польшчы і сталага прадстаўніка Беларусі пры Эўразьвязе, а таксама прапануе выехаць для кансультацый паслу Польшчы і прадстаўніку Эўразьвязу ў Беларусі.

Палітоляг Андрэй Фёдараў: «Гэткі крок, безумоўна, сьведчыць пра незадаволенасьць афіцыйнага Менску. Але, па-першае, гэта мы праходзілі ў выпадку са Злучанымі Штатамі. Там падзеі разьвіваліся прыкладна па тым жа сцэнары, хоць падобнае абурэньне беларускіх уладаў выклікалі пераважна эканамічныя санкцыі.

Па-другое, магчымасьць такога разьвіцьця падзеяў не выключалася беларускімі аналітыкамі. Праўда, там прагназавалася, што падобныя захады могуць ахапіць нават усіх амбасадараў з краін Эўразьвязу. Пакуль абмежаваліся дваімі.

Ну што ж, беларускі бок трымае марку. Але ці прывядзе гэта яго да добрага, то тут у мяне ёсьць вялікія сумненьні. Чым горш нашыя адносіны з Захадам, тым на меншую падтрымку можна будзе разьлічваць у супрацьстаяньні з Расеяй. А яно, на мой погляд, будзе непазьбежнае».
XS
SM
MD
LG