Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мусіенка: «Палітыка Эўразьвязу нагадвае пячорны век»


Сяргей Мусіенка

Сяргей Мусіенка

У адказ на пашырэньне санкцыяў Эўразьвязу ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў МЗС адклікае для кансультацый беларускага пасла з Польшчы і сталага прадстаўніка Беларусі пры Эўразьвязе, а таксама прапануе выехаць для кансультацый паслу Польшчы і прадстаўніку Эўразьвязу ў Беларусі.

Камэнтуе кіраўнік аналітычнага цэнтру ЕCOOМ Сяргей Мусіенка: «Маніякальнае жаданьне Эўразьвязу павялічваць гэтыя сьпісы, вядома, не ўпрыгожвае эўрапейцаў. Бо гэта нагадвае нейкі пячорны век. Не магу зразумець, чаго яны баяцца? Што гэтыя людзі могуць у іх такога ўбачыць? Што яны хаваюць, я гэтага не разумею. Чаго, напрыклад, баяцца журналістаў? Ну што яны там пабачаць, калі ў Эўропе ўсё так цудоўна? Наадварот, здаецца, запрашайце, паказвайце».

Частае супадзеньне статыстычных зьвестак і рэйтынгаў цэнтру EcooM з афіцыйнымі вынікамі розных галасаваньняў дазволіла экспэртам выказаць меркаваньне пра блізкасьць цэнтру да беларускіх уладаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG