Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гатэль разьбітых сэрцаў» у Менску


Гатэль Кемпінскі, праект

Гатэль Кемпінскі, праект

The Economist у сваім блогу пад назвай «Гатэль разьбітых сэрцаў» --> http://www. economist. com/blogs/easternapproaches/2012/02/slovenia-and-belarus піша пра пабудову гатэлю «Кемпінскі» ў Менску

Гэтая справа ўсплыла на пасяджэньні Рады міністраў замежных справаў Эўразьвязу 27 лютага ў сувязі зь неўключэньнем бізнэсоўца Юрыя Чыжа ў «чорны сьпіс» Эўразьвязу. The Economist адзначае, сярод іншага:

«Афіцыйнай прычынай [вэта Славеніі адносна ўключэньня Чыжа] было тое, што выдзяленьне аднаго бізнэсоўца ў сытуацыі, калі спадара Лукашэнку падтрымлівае цэлая сетка бізнэсоўцаў, ня будзе выглядаць як крок, які заслугоўвае даверу. Славенія заклікала да больш комплекснага падыходу.

Але ўзьнікаюць падазрэньні, што Славенія абараняла інтарэсы адной з будаўнічых кампаній, групай „Riko“, якая атрымала кантракт вартасьцю 100 мільёнаў эўра на будаўніцтва буйнога жыльлёвага і офіснага комплексу ў цэнтры Менску. Цэнтральным аб’ектам гэтага комплексу мае быць новы гатэль „Кемпінскі“.

Славенскія СМІ кажуць, што праект зьвязаны са спадаром Чыжом, які на гэтую тэму пакуль публічна не выказваўся. Гатэль павінен быць завершаны да чэмпіянату сьвету па хакеі ў Менску ў 2014 годзе».

Паводле The Economist, згаданы гатэль мае малыя шанцы, каб стаць улюбёным месцам пражываньня эўрапейскіх дыпляматаў, якія будуць наведваць Менск.
XS
SM
MD
LG