Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запуск беларускага спадарожніка плянуюць на чэрвень


Сумесны запуск расейскага і беларускага спадарожнікаў дыстанцыйнага зандаваньня Зямлі, які некалькі разоў адкладаўся з-за неналежнай падрыхтоўкі касьмічных апаратаў, намечаны на чэрвень, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на крыніцу ў ракетна-касьмічнай галіне.

«Старт „Канопуса-В“ и беларускага касьмічнага апарата (БКА) плянуецца 7 чэрвеня. Але, улічваючы неаднаразовыя затрымкі запуску, зьвязаныя з праблемамі пры выпрабаваньнях спадарожнікаў, гэтая дата, хутчэй за ўсё, не зьяўляецца канчатковай», — заявіў суразмоўца агенцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG