Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцёўкі ў санаторыі падаражэюць на 32%


Пуцёўкі ў санаторна-курортныя ўстановы Беларусі могуць падаражэць на 32%, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтру па аздараўленьні і санаторна-курортным лячэньні Мікалай Мазур 28 лютага на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску.

Спадар Мазур растлумачыў, што «цана на пуцёўкі фармуецца з прагнозу Мінэканомікі адносна росту спажывецкіх цэнаў (15–22%), плюс мы яшчэ дадалі 10% на рэзэрвы».

У 2011 годзе цана пуцёвак не мянялася цягам трох кварталаў, а потым павысіліся ў сярэднім на 78%.

Паводле інфармацыі Мазура, зараз у Беларусі працуюць 368 санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыяў на 72 тысячы месцаў. Атэставаныя 109 санаторных установаў.

У 2011 годзе ў беларускіх санаторыях адпачылі 193,5 тысячы іншаземцаў, якія атрымалі паслугі на 448 мільярдаў рублёў. 95% прыяжджаюць з Расеі (у асноўным з Масквы і Санкт-Пецярбургу). Пуцёўкі ў Беларусь таксама купляюць жыхары Ізраілю, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы.
XS
SM
MD
LG