Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чым хутчэй — тым таўсьцей


Калі вы сьпяшаецеся падчас ежы, запіхваючы сабе ў рот бутэрброд за бутэрбродам, (чэмпіёны па паяданьні гамбургераў — не найлепшы ўзор для перайманьня), дактары дапамогуць вам зьмяніць свае звычкі і навучыцца адчуваць смак ежы для пільнага кантролю над вагой. Пачніце есьці менш, адчуйце асалоду ад стравы — і вы скінеце лішнія кіляграмы і станеце пачувацца лепш.

Пакаштуйце карысных тлушчаў. Калі вы прымеце 1-2 лыжкі рыбінага тлушчу або 6 грэцкіх арэхаў (ад 70 да 140 калёрый) за 25 хвілін да прыняцьця ежы, вы будзеце менш есьці і ўжываць менш калёрый. Гэта таму, што ваш мозг дасылае страўніку сыгнал «Я сыты і шчасьлівы», вы пачынаеце есьці павольней, а ежа даўжэй застаецца ў вашым арганізьме.

Ежце павольней. Вылучыце паўгадзіны на прыём ежы, тады вы будзеце зьядаць менш і адчуваць сябе сытней.

Ежце дробнымі порцыямі. Людзі, якія харчуюцца часта і памалу, звычайна бываюць зграбнейшымі за тых, хто есьць тры-чатыры разы на дзень. Піце шмат вады!

Ежце больш садавіны і гародніны. Найменш калёрый у капусьце брокалі, салаце, шпінаце. Іх вы можаце есьці колькі заўгодна і не таўсьцець.

У пагоні за зграбнай фігурай памятайце: паволі едзеш — далёка станеш.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG