Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украінскі дэпутат падтрымаў Дашкевіча


Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч

Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны, прэзыдэнт Цэнтру дасьледаваньняў палітычных каштоўнасьцяў Алесь Доній выступіў зь відэазваротам у падтрымку беларускага палітвязьня, лідэра «Маладога Фронту» Зьмітра Дашкевіча.

Відэазварот зроблены ў межах інфармацыйнай кампаніі ў падтрымку беларускіх палітзьняволеных, якую ва Ўкраіне праводзіць міжнародны цэнтар «Супрацоўніцтва бязь межаў».

Для ўкраінскіх гледачоў у канцы роліка паведамляецца адрас, на які Зьмітру Дашкевічу можна напісаць ліст.

Першым удзельнікам кампаніі стаў былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны. У сваім звароце ён выказаў словы падтрымкі Андрэю Саньнікаву, Зьмітру Дашкевічу, Зьмітру Бандарэнку і іншым беларускім палітвязьням.

XS
SM
MD
LG