Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбіі — Эўразьвяз, а Косаву — *


Дэманстрацыя прыхільнікаў поўнай незалежнасьці Косава ў Прышціне, 27 лютага 2012
Дэманстрацыя прыхільнікаў поўнай незалежнасьці Косава ў Прышціне, 27 лютага 2012

Чакаецца, што сёньня міністры замежных справаў Эўразьвязу на пасяджэньні ў Брусэлі парэкамэндуюць надаць Сэрбіі статус кандыдата ў Эўразьвяз. Фармальна гэты статус мае быць зацьверджаны падчас саміту Эўразьвязу 1-2 сакавіка.

Атрыманьне статусу кандыдата Сэрбіяй стала магчымым пасьля таго, як на мінулым тыдні Сэрбія і Косава дасягнулі паразуменьня адносна рэгіянальнага статусу Косава і сумеснага памежнага кантролю.

Паводле гэтага паразуменьня, Косава атрымае права выступаць на рэгіянальных канфэрэнцыях ад уласнага імя і самастойна заключаць рэгіянальныя пагадненьні. Да гэтага часу пагадненьні ад імя Косава магло заключаць толькі прадстаўніцтва ААН у Прышціне.

На рэгіянальных канфэрэнцыях назва «Косава» будзе пазначацца зорачкай — як «Косава*» — і суправаджацца адпаведнай спасылкай, якая будзе тлумачыць, што выкарыстаньне гэтай назвы не азначае прызнаньня незалежнасьці Косава. Спасылка будзе таксама згадваць рэзалюцыю Рады Бясьпекі ААН 1244 з 1999 году, у якой Косава акрэсьліваецца як частка Сэрбіі (тады яшчэ — Фэдэратыўнай рэспублікі Югаславіі).

Пяць з 27 краінаў-сябраў Эўразьвязу — Кіпр, Грэцыя, Румынія, Славаччына і Гішпанія — не прызнаюць незалежнасьці Косава.

Прызнаньне статусу кандыдата Сэрбіі азначае ўсяго толькі першую прыступку на доўгім шляху да набыцьця поўнага сяброўства ў Эўразьвязе. Нагадаем, што Харватыя, якой далі статус кандыдата ў 2004 годзе, стане сябрам Эўразьвязу ў ліпені 2013 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG