Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіст Андрэй Мялешка 28 лютага наведаў управу КДБ у Горадні. У позве было пазначана: «у якасьці асобы, якой, магчыма, паведамлена пра абставіны, якія маюць значэньне для забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі РБ».

Гутарка датычыла журналісцкай дзейнасьці выкліканага, мэтай было — «каб ён не дапускаў памылак і не парушаў законы РБ», паведаміў Андрэй Мялешка.

Яму паказалі дзьве ягоныя публікацыі з інтэрнэту. У іх ён нібыта мог бы парушыць законы аб распальваньні нацыянальнай і расавай варожасьці, а таксама «дыскрэдытаваць» краіну.

Андрэю Мялешку было сказана, што ў КДБ чытаюць усе выданьні, у якіх ён друкуецца.
XS
SM
MD
LG