Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Супрацоўнікі КДБ цікавяцца лёсам палітуцекача Аляксея Прыходзькі з Салігорска. Яны распытваліся па тэлефоне ў бацькі Васіля Лагнова пра сына.

«Ці часта прыяжджае, ці тэлефануе дадому. Я ўжо стары чалавек, шмат пажыў і пабачыў, і таму вельмі цяжка пераношу ўвагу з боку такіх структураў», — распавёў Праваабарончаму цэнтру «Вясна» спадар Васіль.

Ён адзначыў, што гэта ўжо ня першае тэлефанаваньне ад «сілавікоў». Раней ад яго патрабавалі сплаты штрафаў за старыя адміністрацыйныя пакараньні сына.

Салігорскі актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксей Прыходзька 3 жніўня 2004 году быў затрыманы і пакараны 15-суткавым арыштам за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Разам зь дзьвюма салігорскімі актывісткамі, выйшаў на Кастрычніцкую плошчу ў Менску з расьцяжкай «10 гадоў дыктатуры. Сыдзі Лукавы!». Падчас утрыманьня ў турме на вуліцы Акрэсьціна Аляксей быў шпіталізаваны і, не адбыўшы адміністрацыйнае пакараньне, уцёк з-пад варты ды зьехаў зь Беларусі.
XS
SM
MD
LG