Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкая дэпутатка: Расея таксама адказная за лёс беларускіх палітвязьняў


У заяве ў сувязі з прысудам віцебскаму апазыцыянэру Сяргею Каваленку дэпутатка Бундэстагу ад партыі зялёных Марылюіза Бэк адзначыла, што гэты працэс чарговы раз сьведчыць пра жорсткі і няўмольны ціск Лукашэнкі супраць існуючай ў краіне апазыцыі.

Паводле Марылюізы Бэк, абыходжаньне з палітычнымі зьняволенымі ў Беларусі нагадвае сталінскія часы:

«Пасьля прысуду палітвязьняў сыстэматычна катуюць як фізычна, так і псыхічна, каб прымусіць іх прызнаць віну і дыскрэдытаваць іх. Аднак спроба Лукашэнкі абараніць сваю ўладу з дапамогай масіўных рэпрэсіяў ня можа быць працяглы час пасьпяховай. Цяжкі эканамічны крызыс толькі павялічыць у далейшым незадаволенасьць насельніцтва палітыкай уладаў».

Марылюіза Бэк заклікала Менск вызваліць усіх палітвязьняў і рэабілітаваць. Яна адзначыла, што вітае санкцыі ЭЗ у дачыненьні да рэжыму і адначасна выступае за разьвіцьцё замежных кантактаў для звычайных беларусаў. Нямецкая дэпутатка таксама лічыць, што Расея, як сябар Рады Эўропы і як дзяржава, якая пратэжыруе беларускі рэжым, нясе поўную адказнасьць за лёс палітвязьняў у Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG