Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных справаў Славеніі Карл Эр’явец патлумачыў карэспандэнту Радыё Свабода, чаму Славенія была супраць уключэньня бізнэсоўца Юрыя Чыжа ў пашыраны сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд у Эўразьвяз.

«Трэба сказаць, што абмеркаваньне было вельмі ўтомным і што Славенія не магла пагадзіцца з фактам, што ў гэты сьпіс быў уключаны толькі адзін бізнэсовец, то бок, спадар Юры Чыж. Ёсьць болей беларускіх бізнэсоўцаў, якія падтрымліваюць беларускі рэжым, якія маюць блізкія адносіны з гэтым рэжымам. Мы прытрымліваліся меркаваньня, што санкцыі павінны быць ухваленыя, асабліва для судзьдзяў і іншых афіцыйных асобаў, якія блізка зьвязаныя з рэжымам Лукашэнкі, але што пры гэтым важна захаваць такі самы падыход да ўсіх бізнэсоўцаў».

Эр’явец дадаў, што Славенія выступае і за эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, але адзначыў, што і ў эканамічных санкцыях трэба скарыстаць адзін падыход да ўсіх:

«У такім выпадку мы ня бачым прычыны, чаму б мы ня мелі падтрымаць такія эканамічныя санкцыі, бо мы разумеем, што трэба працягваць ціск на беларускі рэжым, а эканамічныя санкцыі безумоўна зьяўляюцца адным са сродкаў, каб гэта рабіць,» — сказаў ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG