Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камэнтуючы карэспандэнту Радыё Свабода факт, што Славенія заблякавала ўключэньне беларускага бізнэсоўца Юрыя Чыжа ў сьпіс неўязных, міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі сказаў:

«Гэта сумны дзень для Эўразьвязу, бо эканамічныя інтарэсы адной з краінаў-сябраў Эўразьвязу аказаліся важнейшымі, чым патрэба паўплываць на прэзыдэнта Лукашэнку дзеля вызваленьня палітвязьняў».

На сваёй старонцы ў Твітэры міністар Сікорскі напісаў:

«Спадзяюся, што госьці гатэлю "Кемпінскі" ў Менску хоць на момант задумаюцца пра палітычных вязьняў Беларусі, які гніюць у турме, каб ім было ўтульна».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG