Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь заплаціла Расеі 3,07 мільярда даляраў мыта на нафтапрадукты


Такую суму Беларусь пералічыла ў расейскі бюджэт па выніках працы ў 2011 годзе.

9 сьнежня 2010 году Расея, Беларусь і Казахстан падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве ў межах Адзінай эканамічнай прасторы. Дакумэнт гэты быў ратыфікаваны беларускім бокам.

Пагадненьне дазволіла ажыцьцяўляць бязмытныя пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў з Расеі ў Беларусь. Пра гэта «РИА Новости» паведаміла крыніца ў органах дзяржаўнага кіраваньня.

Таксама Расея і Беларусь падпісалі пагадненьне, якое рэглямэнтуе мэханізм спагнаньня экспартнага мыта на нафтапрадукты, якія экспартуюцца з тэрыторыі Беларусі. Згодна зь ім, усё мыта, якое зьбіраецца пры экспарце нафтапрадуктаў з тэрыторыі Беларусі, пералічваецца ў бюджэт Расеі.

У 2011 годзе Беларусь экспартавала 15,6 мільёна тон нафтапрадуктаў. Сярэдняя цана за тону нафтапрадуктаў пры экспарце вырасла за мінулы год на 35% — да 805 даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG