Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віціс Юрконіс: У Эўразьвязе вэртыкалі няма


Літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс перакананы, што сёньняшняе рашэньне Эўразьвязу пра пашырэньне «чорнага сьпісу» беларускіх чыноўнікаў яшчэ на 21 асобу сьведчыць пра тое, што ў Брусэлі трымаюцца абранай лініі:

«Гэтае рашэньне сьведчыць, што кірунак на пашырэньне санкцыяў захоўваецца, што Эўразьвяз ня мірыцца з сытуацыяй з правамі чалавека і дэмакратыяй у Беларусі. Гэта паказчык таго, што гэтае пытаньне не забытае, чаго апасалася беларуская апазыцыя».

Зь іншага боку, роля Славеніі ў блякаваньні санкцыяў супраць блізкага да Лукашэнкі бізнэсоўца Юрыя Чыжа сьведчыць пра нялёгкі характар прыняцьця кансэнсусных рашэньняў у Эўразьвязе:

«У Эўразьвязе шмат актораў, шмат інтарэсаў, і ўхваліць рашэньне так, як гэта робіцца ў адной дзяржаве, складана. У гэтым пляне Беларусь у параўнаньні з Эўразьвязам мае перавагу, таму што там ёсьць вэртыкаль — вырашылі і зрабілі. У Эўразьвязе так не працуюць».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG