Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эркі Туоміоя: Чыжа яшчэ зробяць неўязным


Міністар замежных справаў Фінляндыі Эркі Туоміоя расказаў, што пазыцыя Славеніі адносна бізнэсоўца Юрыя Чыжа расчаравала амаль усіх.


Міністар замежных справаў Фінляндыі Эркі Туоміоя сказаў карэспандэнту Радыё Свабода, што пазыцыя Славеніі адносна бізнэсоўца Юрыя Чыжа расчаравала амаль усіх у Радзе міністраў замежных справаў Эўразьвязу. Тым ня менш, дадаў фінскі палітык, Чыж яшчэ можа патрапіць у сьпіс неўязных:

«Так, мы расчараваныя [пазыцыяй Славеніі], і я думаю, што амаль усе ў Радзе былі расчараваныя. Але заўтра мы абвесьцім санкцыі супраць судзьдзяў, і мы вернемся да гэтага пытаньня празь некалькі тыдняў. Насамрэч усе пагаджаюцца, што трэба скласьці больш аб’ёмны сьпіс неўязных, і Чыж, безумоўна, будзе ўключаны ў яго ў будучыні».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG