Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рар: «Эўразьвяз будзе закручваць гайкі са свайго боку»


Рашэньне Рады Эўразьвязу аб пашырэньне сьпісу неўязных у ЭЗ беларускіх дзяржаўных службоўцаў камэнтуе нямецкі палітоляг, кіраўнік цэнтру імя Бэртольда Бейца Нямецкай рады зьнешняй палітыкі Аляксандар Рар.

Дракахруст: Апошнім часам адбылося некалькі візытаў эўрапейскіх дыпляматаў у Беларусь, Аляксандар Лукашэнка тыдзень таму паабяцаў, што калі Эўропа ў палітыцы санкцый пяройдзе «чырвоную рысу», то Менск жорстка адкажа. На ваш погляд, чаму ўсё ж візавыя санкцыі былі пашыраныя?

Рар: На выказваньні Лукашэнкі ў ЭЗ ужо перасталі зьвяртаць увагу. Уключаныя пэўныя аўтаматызмы ў паводзіны і прыняцьце рашэньняў у Эўразьвязе адносна Беларусі. З пункту гледжаньня ЭЗ нічога прынцыпова пазытыўнага ў Беларусі не адбылося, гайкі застаюцца закручанымі. Польшча і Нямеччына наагул прыпынілі ўсе свае дыпляматычныя спробы ўгаварыць беларускіх палітыкаў пайсьці на нейкія саступкі адносна ЭЗ, зьмякчыць рэжым, умацаваць сувязі з ЭЗ.

Таму зараз Эўразьвяз будзе закручваць гайкі за свайго боку, каб прымусіць Беларусь ісьці на саступкі. Я мяркую, што ЭЗ добра разумее, што свой уплыў на Беларусь ён усё больш губляе, Менск усё больш сыходзіць у Эўразійскі саюз, у бок Расеі. Калі гэты працэс будзе паглыбляцца, Брусэль і іншыя эўрапейскія сталіцы страцяць магчымасьць хоць неяк уплываць на палітыку Менску. Таму зараз такая рэакцыя — прымусіць Менск задумацца і пайсьці на перамовы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG