Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія крамы ва Ўкраіне: стандарт — савецкі


Рэкляма "Беларускага малака – з малака". Мэрчандайзэр – яўна з савецкіх часоў.

Рэкляма "Беларускага малака – з малака". Мэрчандайзэр – яўна з савецкіх часоў.

Беларускія харчовыя крамы ва Ўкраіне, якіх тут апошнім часам зьявілася багата, адчуваюць праблемы з пастаўкамі прадукцыі.

Асабліва гэта тычыцца малочных вырабаў, якія хутка псуюцца. Тамтэйшыя гандляры наракаюць, што пры высокім попыце на беларускую «малочку» затрымкі, прычыну якіх ім не тлумачаць, вядуць да страты пакупнікоў. Некаторыя крамы, якія спэцыялізаваліся перадусім на продажы малака, тварагу, сыроў, ужо давялося зачыніць.

Крамы беларускіх харчоў у Кіеве — гэта невялікія павільёны, аформленыя ў стылі дзяржаўнай беларускай сымболікі. На зялёна-чырвоных сьценах і шыбах — заклікі купляць прадукцыю, адпаведную яшчэ «савецкім стандартам». Некаторыя крамы ўпрыгожвае галоўны аргумэнт — забыты нават у Беларусі савецкі знак якасьці ці канстатацыя: «Малако — з малака». Унутранае аздабленьне таксама збольшага нагадвае сельпо часоў павальнага дэфіцыту з выстаўленым на вітрыне дабром у абмежаваным асартымэнце — малочная прадукцыя, дзіцячыя сумесі, крупы, каўбасы, тушонка, цукеркі і печыва. Але надзвычай сьціплы эстэтычны складнік не бянтэжыць кліентаў:

«Параілі мае сябры, якія жывуць у Беларусі. Яны сьцьвярджаюць, што ў Беларусі
наша прадавачка вельмі расхвальвае беларускае, кажа, што людзі прыходзяць, бяруць, усе дужа задаволеныя і вяртаюцца потым зноў ...

напраўду зусім не паганая малочная прадукцыя, малочныя вырабы. Таму, праходзячы побач зь беларускай крамай, вырашыў зайсьці, набыць і пакаштаваць, каб пераканацца — ці насамрэч усё такое добрае, як кажуць? Спадзяюся, што ўражаньні будуць пазытыўныя, бо шмат аналягічных прадуктаў ва Ўкраіне сапраўды паганай якасьці, а тут наша прадавачка вельмі расхвальвае беларускае, кажа, што людзі прыходзяць, бяруць, усе дужа задаволеныя і вяртаюцца потым зноў купляць малако, згушчонку, масла, каўбасу ці нейкія іншыя беларускія прадукты».

Між тым супрацоўнікі некаторых крамаў скардзяцца, што пачалі адчуваць істотныя перабоі з пастаўкамі найперш малочнай прадукцыі. Мабыць, з гэтай прычыны вітрыны заваленыя тым, што доўга не псуецца — найперш, канцэнтраваным малаком ды згушчонкай у бляшанках. А вось тварагу ды пакетаванага малака, па якія, як сьцьвярджаюць гандляры, часам нават выстройваліся чэргі, няма.

Беларускія прадукты: адпаведна "ГОСТу"

Беларускія прадукты: адпаведна "ГОСТу"



Прадстаўніца аднаго з найбуйнейшых у Беларусі вытворцаў малочнай прадукцыі пад маркай «Савушкін прадукт» Алена Бабкіна пацьвярджае, што ўкраінскі бок сапраўды абмежаваў беларускую прысутнасьць на сваім рынку, але пытаньне аднаўленьня паставак паступова вырашаецца:

«Сапраўды, быў пэрыяд, калі пастаўкі на ўкраінскі рынак былі прыпыненыя, але зараз яны паступова аднаўляюцца, і мы спадзяемся, што прадукцыя ўкраінцам зноў будзе паступаць своечасова. Наколькі я ведаю, прычына згортваньня паставак паходзіла з украінскага боку, і таму ў нас былі прыпыненыя пастаўкі прадукцыі, але зараз гэтае пытаньне нібыта вырашаецца. Натуральна, мы ў гэтым надзвычай зацікаўленыя, бо пастаўляем ва Ўкраіну ўвесь шэраг цэльнамалочнай прадукцыі, за выключэньнем, вядома, сацыяльна значнай прадукцыі — таннай плёнкавай прадукцыі, якая павінна заставацца на беларускім рынку».

Украінскі эканамічны аглядальнік Аляксандар Туз лічыць, што спробу звузіць беларускую прысутнасьць трэба ўвязваць з наступствамі малочнай вайны, якая разгараецца паміж Кіевам і Масквой. Расейскія санітарныя службы выявілі падвышанае ўтрыманьне пальмавага алею ў асобных відах украінскіх сыроў, забараніўшы ў сярэдзіне лютага іх пастаўкі ў Расею. Пры гэтым папярэдзілі, што санкцыі могуць пашырыцца і на іншыя ўкраінскія малочныя прадукты. У такой сытуацыі вытворцы вымушаныя засяроджвацца на ўнутраным рынку, і канкурэнты ў выглядзе беларусаў ім не патрэбныя:

«Я думаю, праблема перш за ўсё ў тым, што пачалася малочная, дакладней,
праблема перш за ўсё ў тым, што пачалася малочная, дакладней, сырная вайна з Расеяй ...

сырная вайна з Расеяй, і нашы мясцовыя таваравытворцы будуць вымушаныя шукаць нейкія іншыя рынкі збыту. Нягледзячы на тое, што ўнутраны рынак досыць сур’ёзны з гледзішча аб’ёмаў, ён надзвычай перапоўнены як сваімі ўкраінскімі прадуктамі, так і імпартнай прадукцыяй. Таму існуе рэальная пагроза крызісу ўкраінскай малочнай галіны, асабліва калі Расея сур’ёзна настроеная паставіць заслону на шляху ўкраінскай малочнай прадукцыі. Ужо зараз яны не пускаюць нашы сыры, наша малако, а чаго чакаць далей — прагназаваць досыць складана».



Беларускія харчы ў спэцыялізаваных крамах ва Ўкраіне прыкметна даражэйшыя, чым у Беларусі. Пры цяперашнім курсе нацыянальных валют (8 грывень за даляр ва Ўкраіне і 8000 рублёў за даляр у Беларусі) розьніца навідавоку. Тая ж згушчонка ці вяршкі каштуюць у сярэднім 14 грывень за бляшанку, што ўдвая больш, чым у Беларусі. Каўбасы стартуюць ад 120 грывень за кіляграм, тады як у беларускіх крамах яшчэ можна знайсьці таньнейшыя. Пастаўшчыкі сьпісваюць дарагоўлю на мытныя плацяжы, транспартныя выдаткі і нацэнкі крамаў.
XS
SM
MD
LG