Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У мэдунівэрсытэце ствараюць суполкі «Белай Русі». Выкладчыкі ісьці туды не жадаюць


Выкладчык Беларускага дзяржаўнага мэдунівэрсытэту, які прасіў не называць ягонага імя, паведаміў: кіраўніцтва ВНУ загадала дэканатам і катэдрам стварыць суполкі грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь» зь ліку выкладчыкаў.

Першыя пасяджэньні дэканатаў і катэдраў на гэтую тэму прайшлі на мінулым тыдні.

«Тады стала ясна, што добраахвотна туды ісьці ніхто ня хоча. Празь некалькі дзён пытаньне ўзьнялі ізноў. Аднак у больш катэгарычнай форме: неабходна, каб людзі
сама меней па 3 чалавекі ад катэдры ...

туды ўступалі, сама меней па 3 чалавекі ад катэдры, прапанавана тэрмінова падрыхтаваць сьпіс супрацоўнікаў, якія б сталі чальцамі гэтай пярвічнай арганізацыі, а таксама яе лідэрамі, інакш загадчыкаў катэдры ці іх намесьнікаў могуць чакаць самыя непрыемныя наступствы. Калі ня будзе кандыдатаў, уступай сам», — кажа адзін з выкладчыкаў мэдычнага ўнівэрсытэту.

«Абурае, што ўсё ідзе не па партыйнай лініі, а па адміністрацыйнай. Паводле лёгікі, на паседжаньне катэдры павінен прыйсьці сябра гэтай партыі і сказаць: вось наш статут, вось нашы мэты і задачы. Калі хочаце — далучайцеся. Пры Саветах, калі былі КПСС і камсамол, у гэтыя арганізацыі нікога ня гналі, ты мусіў мець для ўступу характарыстыкі, мусіў вывучыць статут і праграму. а дзеля таго каб стаць камуністам, трэба было ўвогуле прайсьці кандыдацкі тэрмін. А тут прымусова, безь ніякай праверкі на ідэалягічную трываласьць і кандыдацтва», — кажа выкладчык.

Паводле ягоных словаў, «некаторыя, каб не чапалі, ужо заявілі пра свой уступ — трэба дык трэба. Большасьць жа чакаюць: а можа, пранясе, можа, ня будзе ніякіх санкцыяў за няўступ. Калі ж санкцыі будуць — дык трэба будзе ўступіць, бо страціш ня толькі працоўнае месца, але і права на працу».

Сытуацыю пракамэнтаваў першы прарэктар унівэрсытэту Сяргей Жаўранак:

«Мы нікога ў арганізацыю не заганяем. Гаворка ішла пра тое, каб пры магчымасьці стварыць на кожным факультэце суполкі. Але колькі чалавек у іх павінна ўвайсьці, такой разнарадкі ніхто не спускаў. Ішла размова толькі пра стварэньне суполак, але бязь лічбаў і без прымусу».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG