Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэтэранам ня больш за пяць літраў малака ў адны рукі


У краме Магілёўскага дому вэтэранаў вывешана абвестка пра тое, што аблвыканкам раіць абмежаваць продаж некаторых відаў малочных прадуктаў.

Пакупнік можа набыць у адны рукі 5 літраў малака, па тры кефіру, сьмятаны, тварагу, масла ды 2 кіляграму сыру.

У адвестцы пазначана: «Згодна з пастановай упраўленьня гандлю й паслуг Магілёўскага аблвыканкаму ад 13 студзеня ўводзяцца часовыя меры продажу ў адны рукі...». Прыкладзены і сьпіс харчоў, набыць якія можна ў абмежаванай колькасьці.

Супрацоўніца ўнітарнага прадпрыемства «Дыета», якому належыць крама ў Доме вэтэранаў, паведаміла: «Там ніякая ні пастанова, а толькі рэкамэндацыя. Ніякіх абмежаваньняў для жыхароў Дома вэтэранаў ніхто ніколі не ўводзіў. Гэта для таго, каб проста не скупалі ў вялікай колькасьці прадукты. А так для вэтэранаў ніякіх абмежаваньняў няма. Мы наадварот робім для іх вялікія прэфэрэнцыі».

Раней адна з супрацоўніцаў управы гандлю аблвыканкаму казала «Свабодзе», што аблвыканкам ўвёў абмежавальныя рэкамэндацыі, каб не вывозілі харчы ў суседнюю Расею. Паводле афіцыйнай інфармацыі, ажыятаж на прадукты харчаваньня ў рэгіёне даўно зьнік.

6 лютага ўрад Беларусі скасаваў уведзеныя ўлетку 2011 году абмежаваньні на вываз за мяжы тавараў. Яны былі ўведзеныя для абароны ўнутранага спажывецкага рынка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG