Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вядомы бізнэсовец, уладальнік «Трайпла» Юры Чыж разам з шэрагам іншых асобаў можа папоўніць сьпіс неўязных на тэрыторыю Эўразьвязу.

Рашэньне пашырыць санкцыі можа быць прынятае 27 лютага на паседжаньні Рады міністраў замежных спраў Эўразьвязу ў Брусэлі.

«Трайпл» — гэта шматпрофільны камэрцыйны холдынг, заснаваны ў 1992 годзе. Інтарэсы холдынгу тычацца розных сфэраў — ад аптовага гандлю нафтапрадуктамі і будаўніцтва да вытворчасьці безалькагольных напояў і гатэльнага бізнэсу.

Кампанія плянуе пабудаваць і ўвесьці ў эксплюатацыю ў Менску і Менскім раёне больш за 7 мільёнаў квадратных мэтраў жыльля, а таксама аб’ектаў інжынэрнай, транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры.

Жылы комплекс прэміюм-клясу «Ля Траецкага» знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Менску, на вуліцы Старажоўскай. Гэта набярэжная Сьвіслачы каля Траецкага прадмесьця. Тут жа прадугледжана будаўніцтва трохузроўневай падземнай гараж-стаянкі.

Пра актывы холдынгу «Трайпл» і гісторыю бізнэсоўца Юрыя Чыжа — пазьней на нашым сайце

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG