Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянт Дзінас Лінкус падаў касацыйную скаргу


27 лютага скончылася 10 дзён з дня вынясеньня прысуду. Вядома, што Лінкус падаў касацыйную скаргу ў Гарадзенскі абласны суд.

Гарадзенскі раённы суд дзесяць дзён таму асудзіў яго паводле артыкула 426 ч. 3 за зьбіцьцё начальніка Шчучынскага раённага аддзелу Дэпартамэнту аховы Аляксея Сяргея. Да ўступленьня прысуду ў сілу Лінкус застаецца на волі.

На судзе было ўстаноўлена, што Лінкус уварваўся ў кватэру Сяргея, прымусам выцягнуў яго адтуль у машыну, дзе разьбіў яму нос, пасьля вывалак на двор, паставіў на калені і на вачах у мінакоў зьбіваў нагамі.

У судзе Лінкус свае віны не прызнаў і сьцьвярджаў, што нікога не чапаў нават пальцам. Пракурор запатрабавала для Лінкуса 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Ва ўпраўленьні дэпартамэнту аховы па Гарадзенскай вобласьці «Свабодзе» паведамілі, што Лінкус пасьля таго інцыдэнту быў звольнены.

Маёр Лінкус летам мінулага году быў прызначаны на пасаду начальніка ўпраўленьня Дэпартамэнту аховы МУС па Гарадзенскай вобласьці. На пяты дзень працы ён выехаў па службовых абавязках у Шчучынскі раён і там зьбіў кіраўніка раённага аддзелу «Аховы».

Яшчэ да гэтага працэсу актывісты грамадзянскай кампаніі «Наш дом» распавядалі, як Лінкус, яшчэ працуючы ў Менску, затрымліваў актывістаў апазыцыі, зьдзекаваўся і пагражаў, ужываў сілу ня толькі да мужчын, але і да жанчын.

Падрабязнасьці — пазьней на сайце «Свабоды»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG