Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: шосты дзень забурэньняў з-за спаленьня Карану


Fourth Day of Protests in Kabul

Fourth Day of Protests in Kabul

На поўначы Аўганістану ў правінцыі Кундуз прынамсі два дэманстранты загінулі сёньня падчас акцый пратэсту ў сувязі з спаленьнем Карану.

Забурэньні па ўсёй краіне, справакаваныя інцыдэнтам, які здарыўся на вайсковай базе НАТО ў горадзе Баграм, доўжацца ўжо шосты дзень.

Як заявіў кіраўнік мясцовай адміністрацыі Іман Сахіб, сутыкненьні пачаліся, калі пратэстоўцы паспрабавалі прайсьці маршам па адміністрацыйным цэнтры правінцыі – горадзе Кундуз, але былі спыненыя паліцыяй.

У той жа дзень 7 амэрыканскіх салдатаў атрымалі раненьні, калі пратэстоўцы кінулі гранаты на тэрыторыю амэрыканскй вайсковай базы ў Кундузе.

У нядзелю прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай зьвярнуўся да жыхароў краіны з заклікамі захоўваць спакой, каб ня даць экстрэмістам магчымасьці скарыстацца напружанай сытуацыяй.

Раней прэзыдэнт ЗША Барак Абама і камандаваньне міжнародных сілаў выбачыліся перад кіраўніцтвам Аўганістану і аўганскім народам з нагоды таго, што адбылося. Кіраўніцтва базы НАТО ў Баграме тлумачыць, што асобнік Карану патрапіў у сьмецьце, прызначанае для спаленьнфя, выпадкова.

Усяго за апошнія дні ў сутыкненьнях загінулі каля 30 чалавек.
XS
SM
MD
LG