Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі рэфэрэндум: 29 забітых, 80 тысяч уцекачоў


У нядзелю большасьць людзей былі забітыя ў Хомсе, дзе больш за тры тыдні ўрадавыя войскі працягваюць апэрацыю супраць прыхільнікаў апазыцыі, якія ўсталявалі кантроль над некалькімі кварталамі горада.

Сутыкненьні адбыліся таксама ў правінцыях Дэра, Ідліб і Дэйр-Эз-Зор.

У нядзелю ў Сырыі праходзіць рэфэрэндум аб папраўках у канстытуцыі, якія прадугледжваюць ўвядзеньне ў краіне шматпартыйнай сыстэмы і правядзеньне парлямэнцкіх выбараў на працягу трох бліжэйшых месяцаў.

Апазыцыя заклікала да байкоту рэфэрэндуму, а краіны Захаду назвалі яго правядзеньне «фарсам».

У нядзелю ярданскі міністар інфармацыі Ракан аль-Маджалі паведаміў, што ад пачатку антыўрадавых выступаў у Сырыі ў сакавіку мінулага году ў Ярданію прыбылі больш за 80 тысяч сырыйскіх уцекачоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG