Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі прайшлі акцыі «за» і «супраць»

абноўлена

У Маскве ў рамках кампаніі «За сумленныя выбары» прайшла акцыя Вялікі Белы круг. Затым адбыліся гуляньні пад назвай «Праводзіны палітычнай зімы».

Удзельнікі Вялікага Белага кругу стаялі, узяўшыся за рукі, на ўнутраным боку Садовага кольца. У іхных руках былі белыя паветраныя шарыкі, да адзеньня прымацаваныя белыя стужкі. Некаторыя выйшлі на акцыю цэлымі сем'ямі. Аўтамабілі на Садовым кальцы сыгналілі, вітаючы ўдзельнікаў акцыі.

Паводле ацэнак карэспандэнтаў Радыё Свабода, удзельнікам акцыі ўдалося замыкнуць кола, а гэта значыць, што ў ёй прымаюць удзел больш за 34 тысячы чалавек.

Сёньня ж на Садовым кольцы прайшла альтэрнатыўная акцыя прыхільнікаў кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Пуціна пад назвай «Пуцін любіць усіх».

Пазьней у Маскве на плошчы Рэвалюцыі апазыцыянэры правялі народныя гуляньні пад назвай «праводзіны палітычнай зімы».

Сяргей Удальцоў
Сяргей Удальцоў
Як распавёў у інтэрвію Радыё Свабода адзін з арганізатараў акцыі, каардынатар руху «Левы фронт» Сяргей Удальцоў, людзі вадзілі карагоды, сьпявалі песьні, запускалі ў паветра шары, спалілі некалькі невялікіх пудзілаў, скандавалі лёзунгі «Расея будзе свабоднай», «Пуцін сыходзь», «Нам патрэбныя сумленныя выбары».

Не абышлося без правакацыяў. Актывісты пракрамлёўскіх рухаў, паводле Удальцова, падыходзілі да ўдзельнікаў акцыі, пыталіся, «навошта вы заклікаеце да рэвалюцыі», спрабавалі разьбіваць карагоды, адбіралі паветраныя шары.

З-за гэтага здарылася некалькі сутычак, якія былі спыненыя супрацоўнікамі праваахоўных органаў. У МУС паведамілі, што падчас гуляньняў былі затрыманыя каля 10 апазыцыянэраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG