Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Сырыі праходзіць рэфэрэндум аб папраўках да канстытуцыі


Бюлетэнь для галасаваньня

Бюлетэнь для галасаваньня

У Сырыі, дзе сёньня праходзіць рэфэрэндум аб папраўках да канстытуцыі, адкрыліся ўчасткі для галасаваньня. Папраўкі прадугледжваюць увядзеньне ў краіне шматпартыйнай сыстэмы.

Сырыйская апазыцыя і ўрады шматлікіх краін крытыкуюць рэжым прэзыдэнта Башара Асада за правядзеньне рэфэрэндума ва ўмовах наступу сіл бясьпекі на ачагі супраціву апазыцыі адразу ў некалькіх гарадах.

Паводле зьвестак праваабаронцаў, толькі ў суботу ў краіне загінулі каля ста чалавек. У пятніцу брыгады лекараў сырыйскага аддзяленьня Міжнароднага Чырвонага Паўмесяца эвакуявалі з прадмесьця Хомса 27 чалавек, якія атрымалі раненьні пры абстрэле ўрадавымі войскамі жылых кварталаў.
XS
SM
MD
LG