Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пецярбург: мітынг "За сумленныя выбары"


Адзін зь лідэраў расейскай апазыцыі антыкарупцыйны блогер Аляксей Навальны

Адзін зь лідэраў расейскай апазыцыі антыкарупцыйны блогер Аляксей Навальны

У шэрагу гарадоў Расеі сёньня прайшлі акцыі "За сумленныя выбары", арганізаваныя прадстаўнікамі пазапарлямэнцкай апазыцыі.

Найбуйнейшая адбылася ў Пецярбурзе, дзе ў шэсьці і мітынгу ўзялі ўдзел каля 10 тысяч чалавек.

Для ўдзелу ў акцыі ў Пецярбург прыбылі апазыцыянэры з Масквы – Гары Каспараў, Сяргей Удальцоў і Аляксей Навальны. Яны заклікалі пецярбурскіх паплечнікаў аб'яднацца, а гараджан – абараніць апазыцыйных назіральнікаў ад магчымага адхіленьня ад удзелу ў падліку галасоў на выбарах прэзыдэнта 4 сакавіка.

У нядзелю апазыцыя плянуе правесьці шматтысячную акцыю ў Маскве, пад назвай "Белы круг".
XS
SM
MD
LG