Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан: акцыі апазыцыі, сутыкненьні і затрыманьні


Баец унутраных войскаў назірае за мітынгам у Алматы, 25 лютага 2012

Баец унутраных войскаў назірае за мітынгам у Алматы, 25 лютага 2012

У найбуйнейшым горадзе Казахстану Алматы прайшоў несанкцыянаваны мітынг апазіцыі.

Паводле «Інтэрфаксу», у ім удзельнічалі каля 300 чалавек. 28 пратэстоўцаў былі затрыманыя, 10 зь іх неўзабаве былі адпушчаныя. Паведамляецца, што здарыліся невялікія сутычкі дэманстрантаў з паліцыяй, калі супрацоўнікі праваахоўных органаў паспрабавалі блякаваць частку ўдзельнікаў акцыі.

Мітынгоўцы патрабавалі вызваліць арыштаваных лідэра незарэгістраванай партыі «Алга» Уладзіміра Казлова, галоўнага рэдактара апазыцыйнай газэты «Взгляд» Ігара Віняўскага, а таксама пакараць вінаватых у гібелі людзей пры здушэньні забурэньняў у горадзе Жанаозен.

Адкрытага расследавання падзей у Жанаозене патрабавалі і каля 20 удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі ў Астане.

Народныя хваляваньні з удзелам звольненых супрацоўнікаў нафтаздабываючых кампаній здарыліся ў Жанаозені ў сьнежні мінулага году. Тады загінулі 16 чалавек, звыш 100 былі параненыя.
XS
SM
MD
LG