Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расьцяжка ў Менску: «Слава нацыі, браты! Не зламаюць нас мянты!»


Раніцай 25 лютага ў Менску, на скрыжаваньні вуліцы Бабруйскай і праспэкту Незалежнасьці, актывісты «Маладога фронту» вывесілі расьцяжку у падтрымку палітвязьня Сяргея Каваленкі. Расьцяжка зьмяшчала цытату , якую Каваленка сказаў падчас суду: «Слава нацыі, браты! Не зламаюць нас мянты!».

«Сёньняшні рэжым фактычна забівае Каваленку ў турме за яго мужнасьць, прынцыповасьць, адданасьць Беларусі. Інфармаваньне грамадзтва і маральная падтрымка — вось той мінімум, які мы можам зрабіць для палітзьняволеных. Шэраг акцый у падтрымку Каваленкі ды іншых палітвязьняў будзе працягвацца,» — цытуе прэсавая служба «Маладога фронту» аднаго са сваіх актывістаў.

24 лютага суд Першамайскага раёну Віцебска вынес Сяргею Каваленку прысуд — два гады і адзін месяц пазбаўленьня волі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG