Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чавэс паляцеў на новую апэрацыю


Чавэс на мітынгу сваіх прыхільнікаў 23 лютага, напярэдадні адлёту на Кубу

Чавэс на мітынгу сваіх прыхільнікаў 23 лютага, напярэдадні адлёту на Кубу

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс выпраўляецца на Кубу, дзе яму будзе зробленая яшчэ адна апэрацыя па выдаленьні ракавай пухліны, перадае Бі-бі-сі.

Летась кубінскія лекары ўжо выдалялі пухліну, якая была знойдзена ў вэнэсуэльскага лідэра.

Парлямэнт дазволіў Чавэсу зьехаць з краіны на пяць дзён. Прэзыдэнт заявіў, што пухліна, верагодна, злаякасная і папярэдзіў, што яму давядзецца зьнізіць нагрузку на працы ў пэрыяд перад выбарамі.

Раней ён сьцьвярджаў, што цалкам вылекаваўся ад хваробы, і зьняпраўджваў чуткі аб дрэнным стане яго здароўя.

Уга Чавэс называе сябе асабістым сябрам і «братам па зброі» Аляксандра Лукашэнкі. Цягам апошніх пяці год Каракас і Менск разьвілі маштабную супрацу – Вэнэсуэла ўвайшла ў дзясятку найбуйнейшых гандлёвых партнэраў Беларусі.

Беларуска-вэнэсуэльскія праекты вызначаюцца надзвычайнай закрытасьцю і неаднаразова апыналіся ў цэнтры карупцыйных скандалаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG