Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка загадаў ліквідаваць «лішніх» перапрацоўшчыкаў малака


Аляксандар Лукашэнка загадаў стварыць у кожнай вобласьці дзяржаўныя холдынгі па перапрацоўцы малака, а «лішнія» структуры ліквідаваць.

Лукашэнка: «Мы абавязкова ўзбуйняем малочныя і мясныя кампаніі, ствараем у кожнай вобласьці, але дзяржаўныя кампаніі. Калі ў кагосьці ёсьць акцыі нейкіх заводаў, калі ласка, залпаціце ім па намінальнай вартасьці. Усе пытаньні да траўня ўрэгуляваць». «Трэба кансалідаваць у руках дзяржавы, раскруціць гэтыя кампаніі ва ўмовах Адзінай эканамічнай прасторы».

Лукашэнка лічыць, што ніхто не перашкаджае цяпер беларускім мяса-малочным кампаніям прадаваць сваю прадукцыю ў Расеі і Казахстане.

Інвэстары, па словах Лукашэнкі, «усе хочуць узяць малако ў сялян патаньней, а прадаць падаражэй. А прыбытак застаецца ў перапрацоўшчыкаў, якія прыйшлі да нас», паведамляе БЕЛТА.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG