Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 27 лютага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е

Пахмурна, мінус 4–8.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У «Праскім акцэнце» Юры Дракахруст прапануе тэмы для абмеркаваньня: Ці адбываюцца зьмены ў эўрапейскай палітыцы адносна Беларусі? Што азначаюць пагрозы Аляксандра Лукашэнкі аб мерах у адказ на эўрапейскія санкцыі? Ці будзе на наступным пасяджэньні Рады Эўразьвязу пашыраны сьпіс неўязных беларускіх чыноўнікаў? Разам з аўтарам перадачы гэтыя пытаньні абмяркоўваюць шэф-рэдактар газэты «Наша ніва» Андрэй Дынько, палітычны аналітык Марына Рахлей і польскі палітоляг Войцех Бародзіч-Смаліньскі.

«Госьці Свабоды». Вы сустрэнецеся з палітыкам Валерыем Буйвалам і сьпявачкай Тацянай Грыневіч-Матафонавай, а таксама пачуеце згадкі паэта Алеся Разанава пра мастака Тодара Копшу.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ У БЕЛАРУСІ:

У спарткомплексе «Менск-Арэна» (пр. Пераможцаў, 111) пачнецца сусьветнае першынство ў фігурным катаньні на каньках сярод юніёраў, у якім прымуць удзел наймацнейшыя маладыя фігурысты з 50 краін сьвету. Пачатак у 10.00.

У «Арт-сядзібе» (Менск, вул. Куйбышава, 22) выступіць гурт інтуітыўнай імправізацыі «Князь Мышкін». Пачатак у 18.00.

У Інстытуце імя Гётэ (Менск, вул. В. Харужай, 25/3) пачнуцца сцэнічныя чытаньні п'ес нямецкіх аўтараў на нямецкай мове зь перакладам на расейскую і беларускую. Другой пляцоўкай правядзеньня чытаньняў стане Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі (Менск, вул. Крапоткіна, 44). Пачатак у 19.00.

***
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1612 – пачала працу друкарня ў Любчы пад Наваградкам. Усяго яна выпусьціла больш за 80 кніжак па-лацінску і па-польску. Галоўным чынам, гэта былі выданьні сьвецкага зьместу: антычныя і гістарычныя творы, практычныя дапаможнікі ў мэдыцыне, вэтэрынарыі і школьнай справе, літаратурныя творы.

1734 – нарадзіўся Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку», дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1864 – памёр Ян Канёва-Крашэўскі, беларускі шляхціц, харунжы Пружанскага павету.

1902 – нарадзіўся Джон Стэйнбэк, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі.

1903 – нарадзіўся Міхась Явар, беларускі паэт.

1933 – пажар Райхстагу ў Бэрліне.

1936 – памёр Іван Паўлаў, расейскі фізіёляг.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Але пагулянка
Народ не дзівіла,
Бо пане Каханку
Быў Радзівілам,
Бо быў ён магнатам,
Магнатам багатым,
Магнатам вядомым
У сьвеце і дома.
Быў сьвет неспакойны –
Паморкі ды войны.
Вялікага Княства
Мінулі часы.
А пане Каханку
Спаткаўся з русалкай,
І вынікам шлюбу
Былі селядцы.


«Крамбамбуля»

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Нямецкі псыхааналітык: «Вязьні КДБ не павінны маўчаць»

СМІ: Кадафі дапамагаюць беларусы

Кадафі наняў «чорныя эскадроны»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG