Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 25–26 лютага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е

У суботу дождж, плюс 1–2. У нядзелю пахмурна, мінус 1–5.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У суботу ў эфіры «Свабоды»: а) онлайн-канфэрэнцыя з намесьнікам старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрасём Беленькім; б) «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» — эсэ пра Петруся Глебку.

У нядзелю ў «Праскім акцэнце» Юры Дракахруст прапануе тэмы для абмеркаваньня: Ці адбываюцца зьмены ў эўрапейскай палітыцы адносна Беларусі? Што азначаюць пагрозы Аляксандра Лукашэнкі аб мерах у адказ на эўрапейскія санкцыі? Ці будзе на наступным пасяджэньні Рады Эўразьвязу пашыраны сьпіс неўязных беларускіх чыноўнікаў? Разам з аўтарам перадачы гэтыя пытаньні абмяркоўваюць шэф-рэдактар газэты «Наша ніва» Андрэй Дынько, палітычны аналітык Марына Рахлей і польскі палітоляг Войцех Бародзіч-Смаліньскі

У ГЭТЫЯ ДНІ Ў БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ:

25 лютага – у Музэйным комплексе «Дудуткі» (Менскі раён) пройдзе сьвяткаваньне Масьленіцы. У праграме навучаньне стральбе зь сярэднявечнага луку, кіданьне рыцарскіх дзід і сякер, майстар-кляса баявога фэхтаваньня і шмат іншага. Пачатак у 12.00.

25 лютага – у Інстытуце імя Гётэ (Менск, вул. В. Харужай, 25/3) у рамках фэстывалю «Вершы на асфальце», прысьвечанага 75-годзьдзю беларускага пісьменьніка Міхася Стральцова, адбудзецца літаратурны вечар. Пачатак у 15.00.

26 лютага – у Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту (Менскі раён, пасёлак Азярцо) пройдуць сьвяточныя мерапрыемствы, прысьвечаныя Масьленіцы. Пачатак у 11.00.

26 лютага – у Гарадзкім заапарку (Менск, вул. Ташкенцкая, 40) пройдзе сьвята «Бывай, зіма, прыходзь, вясна!» у рамках сьвяткаваньня Масьленіцы. Пачатак у 12.00.

***
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:

25 лютага

1836 – Сэмюэль Кольт атрымаў патэнт на шасьцізарадны рэвальвэр.

1932 – Адольф Гітлер атрымаў нямецкае грамадзянства.

1959 – памёр Клаўдзі Дуж-Душэўскі, беларускі архітэктар і палітычны дзеяч, распрацаваў эскіз сьцяга БНР.

26 лютага

1918 – нарадзіўся Пётр Машэраў, кіраўнік БССР.

1932 – пачала выходзіць газэта «Літаратура і Мастацтва».

1986 – нарадзіўся Андрэй Кім, маладзёвы актывіст.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Машэраў даводзіў, што ня можа бараніць беларускасьць, бо яму гэтага там не даруюць. Сказаў мне, маўляў, давай дзейнічай, а я цябе прыкрыю, калі што».
Генадзь Бураўкін

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Ці можа судзьдзя адмовіцца весьці справу аб падзеях 19 сьнежня?

Паміж Менскам і Кіевам стаіць Масква

350 гадоў таму магілёўцы ўзьняліся супраць маскоўцаў

Алесь Чобат: «Беларусь — краіна лукашэнак»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG