Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стаўку рэфінансаваньня зьніжаюць у чарговы раз — да 38%


З 1 сакавіка 2012 году стаўка рэфінансаваньня будзе зніжаная на 5 пунктаў — за 43% да 38%. Такое рашэньне прыняло праўленьне Нацыянальнага банку.

На пачатку 2011 году стаўка рэфінансаваньня складала 10,5%. Цягам мінулага году яна падвышалася некалькі разоў, і ў сьнежні 2011 дасягнула 45%.

Стаўка рэфінансаваньня вызначае, пад які працэнт галоўны банк краіны пазычае грошы крэдытным арганізацыям. Гэта інструмэнт грашова-крэдытнага рэгуляваньня, з дапамогай якога галоўны банк краіны ўзьдзейнічае на стаўкі міжбанкаўскага рынку, а таксама стаўкі па дэпазытах юрыдычных і фізычных асобаў і па крэдытах, якія пазычаюцца ім крэдытнымі арганізацыямі.
XS
SM
MD
LG