Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Эўразьвяз адкажа на зьяўленьне ў Беларусі новага палітвязьня»


Суд над Сяргеем Каваленкам

Суд над Сяргеем Каваленкам

Гэтак лічыць Андрэй Дынько, шэф-рэдактар газэты «Наша Ніва».

Дынько: «Мяркуючы па тым, што Сяргею Каваленку быў вынесены такі жорсткі прысуд, што Каваленка адпраўлены ў турму, можна прадказаць, што будуць новыя санкцыі. Гэта праява таго, што Менск не зацікаўлены ў нармалізацыі ў адносінах з ЭЗ, а Эўразьвяз у сваю чаргу адкажа на зьяўленьня ў Беларусі новага палітзьняволенага новымі сымбалічнымі захадамі ў адказ».

Падрабязьней абмеркаваньне пазыцыі Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі – ў нядзельным «Праскім акцэнце» з Андрэем Дынько, журналісткай Марынай Рахлей і палітолягам Войцехам Бародзічам-Смаліньскім.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG