Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларусь будзе працягваць імпартаваць вэнэсуэльскую нафту да канца 2012 году»


Кантракт па імпартаваньні нафты з Венесуэлы і Азербайджану скончыцца пад канец 2012 году. З словаў Уладзімера Сямяшкі, Беларусь «патроху» бярэ азэрбайджанскую нафту Azeri Light з нафтаправоду «Адэса-Броды». Пасьля сканчэньня тэрміну кантракту Беларусь будзе вырашаць, што рабіць далей.

«Пры пэўных умовах» імпарт нафты з Вэнэсуэлы і Азэрбайджана можа быць карысны для Беларусі, прычым маецца на ўвазе ня толькі эканамічны складнік. «Адбылося тое пагадненьне, якое адбылося (нафтавыя кантракты на 2012-2015 гады з Расеяй — Інтэрфакс). Я вам скажу, што калі б не было вэнэсуэльскай і азэрбайджанскай нафты, наўрад ці гэтае пагадненьне адбылося б».

У 2010 годзе ў разгар вострага беларуска-расейскага газавага канфлікту Ільхам Аліеў пазычыў Беларусі 200 мільёнаў даляраў, што дало магчымасьць заплаціць даўгі «Газпрому». Пазьней паміж Менскам і Баку былі заключаныя пагадненьні пра пастаўкі азэрбайджанскай нафты ў Беларусь у абмен на вэнэсуэльскую нафту (своп-угода).

У сярэдзіне траўня мінулага году Аляксандар Лукашэнка ў часе сустрэчы ў Менску зь першым віцэ-прэм’ерам ураду Азэрбайджана Ягубам Эюбавым заявіў: «Вы нас проста абаранілі і выратавалі нашы сувэрэнітэт і незалежнасьць, як і Вэнэсуэла», паведамляе Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG