Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямашка: Нафта й газ з Расеі будуць бязмытнымі заўжды. Але ня вечна


Уладзімер Сямашка
Уладзімер Сямашка
«Мы заўжды будзем купляць нафту і газ бяз мытаў. А пагадзеньні па АЭП — бестэрміновыя», сказаў першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Ўладзімер Сямашка на паседжаньні Нацыянальнай рады па працоўных і сацыяльных пытаньнях. Такую схему імпартаваньня расейскіх нафты і газу прадугледжваюць пагадненьні, якія Беларусь падпісала з Расеяй, а таксама трохбаковыя пагадненьні ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы, паведамляе Інтэрфакс.

Адначасова, па словах Сямашкі, нягледзячы на падпісаныя дамовы: «Расея ня будзе вечна даваць нам ільготы, яна гэтага ня вытрымае».

У 2015 годзе Беларусь і Расея павінны выйсьці на роўнадаходныя цэны на газ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG