Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне таксама скандал з удзелам у «Эўрабачаньні». Расісцкі


Сьпявачка Гайтана

Сьпявачка Гайтана

Удзельніца ад Ўкраіны на Эўрабачаньні 32-гадовая Гаэтана, сьпявачка кангалескага паходжаньня знаходзіцца ў цэнтры скандалу, зьвязанага з расізмам. Скандал супаў з апублікаваньнем справаздачы камісіі Рады Эўропы супраць расізму і нецярпімасьці ва Ўкраіне.

Прэсавы сакратар партыі «Свабода» Юры Сірацюк у камэнтары Радыё Свабода адхіляе ўсе абвінавачваньні ў свой адрас і запэўнівае, што не абражаў у камэнтары расейскаму журналісту сьпявачку Гайтану, і не рабіў ніякай расісцкай заявы аб яе ўдзеле ў «Эўрабачаньні», а тым больш аб колеры яго скуры.

Другі дзень распаўсюджваецца інфармацыя з расейскіх СМІ аб тым, што прадстаўнік партыі «Свабода» Юры Сірацюк заявіў, што «Гайтана добра сьпявае, але яна не зьяўляецца прадстаўніком ўкраінскай культуры», што «Эўрабачаньне» — гэта шоў нацыянальных талентаў, а «пра Украіну ўкарэніцца меркаваньне, што гэта краіна дзесьці ў далёкай Афрыцы».

Між тым Юрый Сірацюк адзначыў Радыё Свабода, што крыніцы сказілі яго словы, зрабіўшы такім чынам сьвядомую правакацыю. Юрыя Сірацюка ўразіла, як інтэрнэт-выданьні ва Украіне імгненна перадрукавалі гэтую заяву, нават не размаўляючы зь ім. Больш за тое, хутка зрэагавалі і праўладныя палітыкі.

Юрый Сірацюк сьцьвярджае, што не рабіў ніякіх заяў пра Гайтану, толькі адзначыў, што нацыянальны адбор на конкурс заўсёды праводзіцца не празрыста. Да таго ж, прадстаўнік партыі «Свабода» патлумачыў, што журналіст з Расеі патэлефанаваў яму з просьбай даць камэнтар з нагоды акцый пратэсту адносна намераў скараціць школьную праграму па вывучэньні гісторыі Ўкраіны, але журналіст настойваў таксама ацаніць адбор кандыдатуры на «Эўрабачаньне».

«Я не камэнтаваў нічога пра Гайтану. Ні пра якую расавую дыскрымінацыю не было наогул размовы. Разгарнулі інфармацыйную кампанію супраць партыі і мяне. Я выказваўся ня супраць Гайтаны, наадварот, ня раз паўтарыў, што ў яе выдатны голас. Я растлумачыў, чаму на такі конкурс павінны ехаць такія выканаўцы, як Руслана. Я „буржуазны“ ўкраінскі нацыяналіст, але я не расіст», — адзначыў Сірацюк.

Расізм ва Ўкраіне трактуецца як хуліганства

Гэта другі гучны скандал у Украіне, зьвязаны з расізмам. Некалькі тыдняў актыўна абмяркоўвалі абразьлівую публікацыю на адрас замежных цемнаскурых студэнтаў у адной з Тэрнопальскай газэтаў. Аднак у справаздачу Рады Эўропы, якая выйшла ва аўторак, гэты выпадак не пасьпеў патрапіць.

Між тым эўрапейскія экспэрты зьвяртаюць увагу на нэгатыўныя тэндэнцыі ва Ўкраіне адносна праяваў расізму і нецярпімасьці: мову варожасьці ва Ўкраіне часта не стрымліваюць, не палепшылася сытуацыя з крымскімі татарамі і цыганамі, украінскі інтэрнэт мае шмат ксэнафобскіх выказваньняў, а антыдыскрымінацыйнае заканадаўства ў дзяржаве адсутнічае, і дзяржаўныя органы ігнаруюць гэтыя праблемы.

Эўрапейская камісія супраць расізму і нецярпімасьці адзначае, што праваахоўнікі не займаюцца выпадкамі, зьвязанымі з расізмам і нецярпімасьцю. Вінаватыя ў зьдзяйсьненьні расісцкіх злачынстваў трактуюцца як хуліганы.

Кіраўнік грамадзкай арганізацыі «Бязь межаў» Ірына Фёдаравіч адзначае, што публікацыя ў Цярнопальскай газеце «знаходзіцца на экспэртызе», хоць пракуратура Цярнопальскай вобласьці не знайшла ў артыкуле з калажам, на якім малпа абдымае дзяўчыну, прыкметаў расізму.

«Мы спрабуем знайсьці адвакатаў, каб прадстаўляць інтарэсы пацярпелых, — кажа яна. — Па нашым досьведзе, часьцей за ўсё і міліцыя, і пракуратура такія выпадкі кваліфікуюцца як хуліганства. Чаму так адбываецца? Адсутнасьць вопыту і неразуменьне наогул праблемы, што такое расізм. Заканадаўства вельмі складанае для практычнага прымяненьня і цяжка даказаць матывацыю».

Рады Эўропы дала рэкамэндацыі Ўкраіне вызначыць дзяржаўны орган, які будзе каардынаваць працу па процідзеяньні расізму і расавай дыскрымінацыі, стварыць незалежны орган, упаўнаважаны прымаць скаргі на работнікаў міліцыі па расізму і расавай дыскрымінацыі.

А вось прадстаўнік партыі «Свабода» Юры Сірацюк кажа, што атрымаў ўрок, як не паддавацца на правакацыі, пасьля якіх можна «папоўніць сьпіс расістаў».
XS
SM
MD
LG