Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намінальная заработная плата ў 2012 годзе ўзрасьце на 72%, заявіў намесьнік міністра эканомікі Аляксандар Ярашэнка.

Паводле яго слоў, у бюдэжэтнай сфэры падвышэньне намінальнай заработнай платы складзе 70%, паведамляе БЕЛТА. Рэальная заработная плата ў 2012 годзе ўзрасьце на 104-104,2%.

Аляксандар Чубрык

Аляксандар Чубрык

Эканаміст Аляксандар Чубрык, дырэктр дасьледчага цэнтру Інстытуту прадпрымальніцтва і мэнэджмэнту: «Гэта вельмі ўзважанае рашэньне, калі гэта сапраўды так. Гэта азначае, што паводле разьлікаў Мінэканомікі інфляцыя будзе каля 70% і заробкі проста індэксуюць. Гэта быў і прагноз на інфляцыю, які даваў у лістападзе мінулага году наш цэнтар. У сярэднім па эканоміцы, чакаецца, што заробак будзе расьці трохі хутчэй за інфляцыю.

Гэтая навіна мяне вельмі ўсьцешыла, шчыра кажучы. Да сёньняшняга дня я чуў толькі тое, што ўрад плянуе выйсьці на дакрызісны ўзровень, але гэтае рашэньне азначае фактычна індэксацыю заробкаў у межах інфляцыі. Такое падвышэньне заробкаў — гэта не праблема для эканомікі».

Леанід Заіка

Леанід Заіка

Эканаміст Леанід Заіка: «У 2011 годзе былі дапушчаныя сур’ёзныя памылкі ў макраэканамічнай палітыцы, што прывяло да дэвальвацыі, калясальнай інфляцыі. Таму гэта абрынула і ўзровень жыцьця, і прыбыткі. І зараз робяцца спробы вярнуцца да зыходнага стану за кошт кампэнсацыі росту намінальнай зарабатнай платы. Дастаткова праблемная спроба. Бо балянс ужо быў дасягнуты ў выніку дэвальвацыі і зьніжэньня ўзроўню заробку. На ўнутраным рынку спажываньне дасягнула ўзроўню, які адпавядае балянсу прыбыткаў і расходаў, вытворчасьці працы.

На сёньняшні дзень няма неабходнасьці ў такім рэзкім падвышэньні заработнай платы. Калі размова ідзе нават пра 20-30%, то ў любым выпадку наступяць зьмены ў макраэканамічнай раўнавазе. Я б не рэкамэндаваў гэта рабіць, бо ВУП можа вырасьці максымум на 5%. І гэта тэарэтычная лічба, яе цяжка будзе дасягнуць. І павялічваць пры гэтым на дзясяткі працэнтаў мінімальны заробак уяўляецца проста парушэньнем раўнавагі».

РС: «Што гэта значыць для простых людзей?»

Заіка: «Мы ізноў сутыкаемся з эканомікай, якая пабудаваная на неаб’ектыўнай базе ўласнага разьвіцьця. Простыя людзі мусяць разумець, што на сёньняшні дзень у Беларусі зноў запускаецца мэханізм пазычаньня грошай. І так на кожнага беларуса цяпер па дзьве з паловай тысячы даляраў пазыкі. У гэтым выпадку давядзецца аддаваць гэтыя грошы дзецям і ўнукам».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG