Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія сацыял-дэмакраты падтрымліваюць Статкевіча


Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Падтрымку беларускаму палітвязьню Міколу Статкевічу ад імя ўкраінскіх сацыял-дэмакратаў выказала ў спэцыяльным лісьце народны дэпутат Украіны, лідэр сацыял-дэмакратычнай партыі Натальля Каралеўская.

У лісьце, у прыватнасьці, напісана:

«Мы, украінскія сацыял-дэмакраты, абураныя бесчалавечным ціскам на Вас з боку ўладаў. Рашэньне суду аб узмацненьні пакараньня нагадала нам тое, што рабілі з многімі выбітнымі ўкраінскімі барацьбітамі за свабоду і дэмакратыю ў Савецкім Саюзе. Ваш гераічны супраціў дыктатарскаму рэжыму выклікае павагу і падтрымку... Мы салідарныя з Вамі ды іншымі беларускімі палітвязьнямі. Я і мае калегі будзем выкарыстоўваць любую магчымасьць, каб дамагчыся Вашага вызваленьня».

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікола Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня за арганізацыю ў Менску 19 сьнежня 2010 году акцыі пратэсту супраць фальшаваньня выбараў. 12 студзеня ў шклоўскай папраўчай калёніі адбыўся суд над Статкевічам. На ім судзьдзя шклоўскага суду Віталь Волкаў задаволіў прадстаўленьне адміністрацыі калёніі аб пераводзе палітыка на тры гады на турэмны рэжым як злоснага парушальніка. 14 студзеня стала вядома, што Статкевіча этапавалі з Шклова ў папраўчую ўстанову «Турма № 4».
XS
SM
MD
LG