Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Стакгольме праваабаронцы з Östgruppen сёньня ладзілі акцыю салідарнасьці зь беларускімі сябрамі Паўлам Вінаградавым і Аляксандрам Арцыбашавым, арганізатарамі акцыі цацак у Менску ў падтрымку беларускіх палітвязьняў.

Швэды выйшлі з плякатамі «Трымайцеся, сябры! Швэдзкія цацкі з вамі»!«, «Швэдзкія цацкі за свабоду сходаў у Беларусі!»

Фота: ostgruppen.se







10 лютага сёлета моладзь кампаніі «Гавары Праўду» правяла акцыю "Игрушки митингуэ" на Плошчы Незалежнасці ў Мінску. На клумбе каля аўтобуснага прыпынку яны пасадзілі мяккія цацкі з плякатамі ў руках. Цацачныя мядзьведзікі і сабачкі патрабавалі свабоду прэсы, вызваленьня палітвязьняў.

За гэтую акцыю суд Маскоўскага раёна сталіцы засудзіў Паўла Вінаградава і Аляксандра Арцыбашева да 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Паплечнікі асуджаных правялі 23 лютага ў цэнтры Менску — каля Дому-музэю першага зьезду РСДРП на плошчы Перамогі — акцыю салідарнасьці пад умоўнай назвай «Цацкі негодуэ». Новыя цацкі, як і іх папярэднікі па плюшавым пратэсьце, былі затрыманыя нарадам спэцназу ўнутраных войскаў МУС.
XS
SM
MD
LG