Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

23 лютага Лукашэнка гаворыць пра Кадафі, эканамічныя і візавыя санкцыі


Аляксандр Лукашэнка заявіў, што лічыць беспэрспэктыўнымі замахі на беларускі сувэрэнітэт.

«Усё больш маштабным, вытанчаным і настойлівым становіцца палітычны, эканамічны і інфармацыйны ціск на Беларусь. Уводзяцца эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да нашых прадпрыемстваў, візавыя абмежаваньні для грамадзянаў», — заявіў Лукашэнка, выступаючы на прыёме кіраўнікоў Узброеных сіл і праваахоўных органаў з нагоды 23 лютага.

Як цытуе беларускага кіраўніка Інтэрфакс, «толькі сьляпы ня бачыць беспэрспэктыўнасьць замахаў на наш сувэрэнітэт». Лукашэнка падкрэсьліў, што «аналіз апошніх падзей у краіне пацьвярджае ўстойлівасьць беларускай сацыяльна-палітычнай і эканамічнай мадэлі разьвіцьця».

Паводле Лукашэнкі, «у нашы дні абарона Айчыны ўжо перастала быць прэрагатывай адных толькі ваенных». Кіраўнік Беларусі лічыць, што «цяпер гэта — справа ўсіх і кожнага: афіцэра, вучонага, бізнэсмэна, рабочага, праграміста, аграрыя».

Адкрытае ваеннае ўмяшаньне НАТА ва ўнутраныя справы сувэрэннай Лібіі прывяло да зьнішчэньня некалі дынамічна разьвіванай дзяржавы

Лукашэнка адзначыў, што войскі цяперашняй незалежнай Беларусі ўдзельнічаюць, "толькі ў "вучэбных войнах".«Аднак гэта зусім не азначае, што наша армія зьяўляецца, як гэта прынята казаць, «паркетнай», — адзначыў ён. Наадварот, заявіў Лукашэнка, «менавіта прафэсіяналізм беларускіх вайскоўцаў зьяўляецца галоўным фактарам стратэгічнага стрымліваньня замежнай агрэсіі».

Раней Лукашэнка накіраваў ліст прэзыдэнту Расеі Мядзьведзеву пра неабходнасьць пошуку для беларускіх вайскоўцаў дадатковых сродкаў за кошт розных напрамкаў супрацоўніцтва Беларусі і Расеі.

Кіраўнік Беларусі таксама лічыць, што Захад рыхтуецца рэалізаваць у Сырыі і Іране сцэнар гвалтоўнай зьмены ўлады, як гэта адбылося ў Лібіі.

«Пры дапамозе розных палітычных і інфармацыйных тэхналёгій праведзена гвалтоўная зьмена дзяржаўнай улады ў шэрагу краінаў Паўночнай Афрыкі. Адкрытае ваеннае ўмяшаньне НАТА ва ўнутраныя справы сувэрэннай Лібіі прывяло да зьнішчэньня некалі дынамічна разьвіванай дзяржавы. Гэты ж сцэнар Захад гатовы рэалізаваць у Сырыі, Іране да іншых краінах» , - лічыць Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG