Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азярэц: «Генэральны кантракт па будаўніцтве АЭС яшчэ не падпісаны»


Праца над генэральным кантрактам яшчэ вядзецца, ён будзе падпісаны ў чэрвені — паведамленяе БЕЛТА з спасылкай на міністра энэргетыкі Аляксандра Азярца.

На дадзены момант падпісаныя кантракты па дасьледчых працах, распрацоўцы праектнай дакумэнтацыі і першачарговай працоўнай дакумэнтацыі па беларускай АЭС з «Атомстройэкспорт». Падпісаныя таксама крэдытнае пагадненьне і кантракт, які прадугледжвае выкананьне першачарговых прац падрыхтоўчага пэрыяду будаўніцтва.

Беларускую АЭС плянуюць пабудаваць на Астравецкай пляцоўцы ў Гарадзенскай. Першы энэргаблёк плянуюць запусьціць ў 2017 годзе, другі — у 2018-м. Будаваць АЭС будуць па расейскім праекце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG