Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У парадак дня пасяджэньня Рады міністраў замежных справаў ЭЗ не ўключылі беларускае пытаньне, хаця раней зьбіраліся.

27 лютага адбудзецца пасяджэньне Рады міністраў замежных справаў ЭЗ (так званай Рады Эўразьвязу). Раней паведамлялася, што на ім будзе разглядацца беларускае пытаньне, у прыватнасьці, пашырэньне санкцый у дачыненьні да беларускіх афіцыйных асобаў.

У прыватнасьці, пра гэта паведаміў 9 лютага на сустрэчы са сваякамі палітвязьняў у Менску дырэктар дэпартамэнту па пытаньнях Расеі, Усходняга партнэрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЭ Эўрапейскай службы зьнешняга дзеяньня ЭЗ Гунар Віганд.

Аднак сёньня стаў вядомы парадак дня пасяджэньня. Як паведаміла Эўрарадыё, канчатковы парадак дня быў зацьверджаны на пасяджэньні амбасадараў дзяржаваў-чальцоў Зьвязу.

І беларускае пытаньне ў гэты парадак дня наагул не трапіла. У ім пазначаныя для абмеркаваньня Сірыя, Эгіпет, Паўднёвы Каўказ, дыялёг паміж Сэрбіяй і Косавам, Емен, Самалі і Кот д’Івуар.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG