Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтуховіч першы раз патэлефанаваў маці з турмы


Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч патэлефанаваў сваёй маці Лідзіі Аўтуховіч пасьля пераводу з калёніі ў сьледчую турму № 1 Горадні.

Жонка зьняволенага Алена Аўтуховіч: «Турма, канечне, гэта нашмат больш складана, чым у калёніі. Сказаў, што вельмі зрок у яго пагоршыўся, папрасіў акуляры мацнейшыя. Са страваваньнем у яго ня вельмі добра. Сьпіс лекаў даў, якія яму трэба там.

Вада, кажа, вельмі кепская. Зь ягоным здароўем ён яе і піць ня можа. Прасіў перадаць фільтар для вады. Я на наступным тыдні паспрабую, але ня ведаю, возьмуць ці не. Рэчавая бандэроль яму належыцца раз на год».

У студзені Аўтуховіча перавялі з калёніі ў турму, абвінаваціўшы ў злосным парушэньні рэжыму. У траўні 2010 году яго асудзілі на 5 гадоў і 2 месяцы пазбаўленьня волі.
XS
SM
MD
LG