Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сіўчык: Ва Ўкраіне ведаюць пра Каваленку


«Ва Ўкраіне шырока вядомыя падрабязнасьці справы Сяргея Каваленкі. Навіны пра ягоныя судовыя паседжаньні ўвесь час ідуць», кажа палітуцякач, кіраўнік зарэгістраванага ва Ўкраіне «Беларускага цэнтра» Вячаслаў Сіўчык.

«Людзі тут вельмі абураныя, таму ва Ўкраіне проста ня могуць зразумець таго, што адбываецца зь Сяргеем і ўвогуле зь Беларусьсю. Такі зьдзек для ўкраінцаў – гэта проста неверагодныя рэчы. Я ад свайго імя хацеў проста сказаць, што мы ўсе вельмі перажываем за Сяргея Каваленку, мы ганарымся тым, што ёсьць яшчэ такія беларусы, якія змагаюцца ў неверагодна цяжкіх умовах за Беларусь. І вельмі хацелася б, каб улады скончылі зьдзек зь Сяргея. Наколькі можам, мы тут робім усё, каб Сяргей апынуўся на волі».

Вячаслаў Сіўчык зьехаў ва Ўкраіну пасьля Плошчы 2010 году.

Увесну 1996 году зьняволены за ўдзел у Чарнобыльскім шляху Сіўчык трымаў 21-дзённую галадоўку пратэсту – адну зь першых у часе прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG