Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Інгушэтыі ўспамінаюць ахвяр сталінскай дэпартацыі


У Інгушэтыі сёньня прайшлі жалобныя мерапрыемствы, прысьвечаныя 68-й гадавіне дэпартацыі інгушоў і чачэнцаў у Казахстан і Сярэднюю Азію.

У мячэтах і на могілках прайшлі памятныя набажэнствы, у Назрані каля Мэмарыяльнага комплексу ахвярам палітычных рэпрэсій адбыўся мітынг.

Дэпартацыя праводзілася з 23 лютага да 9 сакавіка 1944 году. Дзясяткі тысяч людзей загінулі ў дарозе і ў самой ссылцы. Дакладныя зьвесткі пра ахвяраў адсутнічаюць.

У Чачні на распараджэньне кіраўніка рэспублікі Рамзана Кадырава Дзень памяці ахвяраў дэпартацыі перанесены на 10 траўня, а 23-га лютага – як і па ўсёй Расейскай Фэдэрацыі – адзначаюць Дзень абаронцы айчыны.
XS
SM
MD
LG